Кодэкс аб культуры: За што могуць забараніць музыканта або не пусціць на канцэрт

Кодэкс аб культуры: За што могуць забараніць музыканта або не пусціць на канцэрт

Палата прадстаўнікоў ужо прыняла праект "Кодэкса аб культуры" ў першым чытанні. Якія змены нас чакаюць, калі дакумент будзе прыняты ў такім выглядзе?

1) За абразу прэзідэнта ці чыноўніка — забарона на культурную дзейнасць

Згодна з новым Кодэксам, культурную дзейнасць могуць прыпыніць, калі яна "скіраваная супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, заклікае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змены канстытуцыйнага ладу". А таксама калі ў культурнай дзейнасці:

- распаўсюджваюцца паведамленні, што знеслаўляюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

- ёсць пагроза нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

- прысутнічае прапаганда вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту і жорсткасці, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай, расавай выключнасці, нецярпімасці або варожасці, парнаграфіі, падбухторванне да ўчынення злачынстваў;

- ёсць пагроза шкоды здароўю і маральнасці чалавека, правам і свабодам грамадзян.

Фактычна цяпер нейкі музычны гурт могуць забараніць, калі ўгледзяць нешта з пералічаных фактаў. Прымаць рашэнне будуць мясцовыя органы ўлады.

Кодэкс аб культуры: За што могуць забараніць музыканта або не пусціць на канцэрт

Беларусам могуць забараніць выпіваць у клубах і на дыскатэках?

Такія нормы закладзеныя ў новы Кодэкс аб культуры, які цяпер разглядаецца ў парламенце.

2) На канцэртах забароняць незарэгістраваную сімволіку

Канцэрт змогуць спыніць, калі наведвальнікі выкарыстоўваюць незарэгістраваную сімволіку. 

У час наведвання культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:

"Ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;

ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;
карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў".

Канцэрты і культурна-масавыя падзеі будуць праходзіць як і цяпер — праз выдачу пасведчанняў. У “гастрольцы” могуць адмовіць, калі экспертная камісія ўбачыць праявы экстрэмізму, парнаграфіі ці прапаганды.

3) Металашукальнікі — толькі з дазволу Акадэміі навук.

Карыстацца металашукальнікамі новы Кодэкс забараняе, калі гэта не падмацавана пасведчаннем з Акадэміі навук:

"Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў магчымае выключна на падставе дазволу (адкрытага ліста) грамадзянамі, якія ўказаныя ў пункце 5 артыкула 126 гэтага Кодэкса (гаворка ідзе пра дазвол ад Акадэміі навук — заўв. Еўрарадыё)".

4) Ці належаць мастацкія рамёствы да народных — вырашыць камісія пры прэзідэнце.

"Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ствараецца Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні "Белмастацпромыслы", — тлумачыцца ў праекце Кодэкса.

Пакуль праект закона прыняты Палатай прадстаўнікоў толькі ў першым чытанні, другое чытанне плануецца ў наступную сесію.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі