Колькасць грамадзян Літвы, якія прыязджалі ў Беларусь, скарацілася ў 5 разоў
Беларусь за калючым дротам
Колькасць грамадзян Літвы, якія прыязджалі ў Беларусь у жніўні 2024-га, у 5 разоў меншая, чым была ў жніўні 2022-га, піша Delfi. Па даных літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у апошні месяц лета было зафіксавана каля 10 тысяч паездак літоўцаў у РБ. Летась у тым жа месяцы іх налічылі 33,2 тысячы, а два гады таму — каля 50 тысяч.
Літоўскія ўлады падкрэсліваюць, што бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы ў Беларусі ўвялі вясной 2022-га "у прапагандысцкіх мэтах". Аднак паступова колькасць жадаючых ехаць у РБ стала скарачацца. Спрацоўвалі папярэджанні грамадзян аб небяспецы такіх паездак. Прынцыповы пералом адбыўся ў сакавіку гэтага года, калі Літва закрыла на мяжы з Беларуссю два міжнародныя пункты пропуску: Райгардас і Лаварышкес.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.