Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 10 тысяч
26 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 10 тысяч. Па афіцыйнай статыстыцы, іх 10463 (+873 за апошнія 24 гадзіны). І гэта ізноў рэкорд па колькасці новых выпадкаў за суткі.
Па колькасці пацверджаных выпадкаў Беларусь упэўнена даганяе Паўднёвую Карэю (10728 і ўсяго +10 за суткі), Румынію (11036 і +401 за суткі) і Польшчу (11395 і +122 за суткі). Што праўда, у гэтых краінах праведзена істотна менш тэстаў у пераліку на 1 млн насельніцтва.
У Беларусі ж за апошнія суткі зроблена 8230 тэстаў. Кожны дзясяты тэст даў новы станоўчы выпадак каранавіруснай інфекцыі.
З пачатку пандэміі памерлі 72 чалавекі (+5 за апошнія суткі). Паправілася 1695 пацыентаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.