Колькасць карыстальнікаў Twitter — 241 мільён

Пры гэтым у статыстыцы ўлічаныя тыя, хто карыстаецца сэрвісам мікраблогаў штомесяц. Сярод агульнай аўдыторыі Twitter каля 187 мільёнаў чалавек — гэта жыхары краін з усяго свету, рэшта — ЗША.


Як адзначае РІА "Новости", па памеры аўдыторыя Twitter па-ранейшаму істотна адстае ад свайго галоўнага канкурэнта — сацыяльнай сеткі Facebook, якой штомесяц карыстаецца 1 млрд 230 млн чалавек.



Таксама стала вядома, што чыстыя страты Twitter за мінулы год выраслі больш чым у 8 разоў — да 645,3 млн долараў. Прычына — выплата кампенсацый у выглядзе акцый кампаніі на агульную суму ў 511 млн долараў.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі