Колькасць стратных сельскагаспадарчых арганізацый за год вырасла амаль удвая

Рост адбыўся негледзячы на дзяржаўную падтрымку

Рост адбыўся негледзячы на дзяржаўную падтрымку / pixabay.com

Пра гэта "Сельскай газеце" заявіла намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна, піша "Радыё Свабода"

Чыноўніца адзначыла, што па выніках 2023 году ў сельскай гаспадарцы колькасьць стратных арганізацый павялічылася да 78 у параўнанні з 42 па выніках 2022 году (у 1,9 раза).

Рост колькасьці стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы адбыўся нават нягледзячы на істотнае павялічэнне дзяржаўнай падтрымкі ў 2023 годзе адносна 2022-га — на 29%, або на 900 мільёнаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі