Колькасць турыстаў, якія наведалі Беларусь, павялічылася на 14,5%
Колькасць турыстаў, якія наведалі Беларусь у складзе арганізаваных групаў, у 2011-2014 гадах павялічылася на 14,5%, у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белстат.
Летась у нашу краіну ў складзе арганізаваных групаў прыехалі больш за 137 тысяч чалавек. Найбольш сярод іх грамадзян Расіі — больш за 111 тысяч (82,3%). Сярод экзатычных для Беларусі краін прадстаўленыя Бразілія — 16 чалавек, Алжыр — 7, Бангладэш і Судан — па 4, Аман — 3, Камерун і Кувейт — па 2, Балівія, Гватэмала і Перу — па 1.
Фота: Fotolia