Колькасць ухілістаў ад войска на Магілёўшчыне за год вырасла ўдвая

Колькасць ухілістаў ад войска на Магілёўшчыне за год вырасла ўдвая

Сёлета ў Магілёўскай вобласці да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад службы ў войску прыцягнулі 58 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў” са спасылкай на мясцовую пракуратуру.

У ведамстве мяркуюць, што дзяржаўныя органы недапрацоўваюць у тлумачэнні прызыўнікам вайсковага заканадаўства, іх правоў і абавязкаў, а таксама адказнасці за адхіленне службы ў войску.

Калі ўхіліста знаходзяць да заканчэння тэрмінаў прызыву, то яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Калі ж яго не знаходзяць за гэты час, то прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. Замест службы ў войску прызыўнік можа быць пазбаўлены свабоды тэрмін да двух гадоў.

Дарэчы, летась на Магілёўшчыне было зафіксавана 30 выпадкаў ухілення ад вайсковай службы. Сёлета прызыў працягнуты да 30 лістапада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі