Колькасць загінулых у Іспаніі павялічылася да 155 чалавек
Пасля стыхіі
Колькасць загінулых у Іспаніі павялічылася да 155 чалавек (у сераду іх было больш за 90), паведамляе efe.com. Яны сталі ахвярамі магутных паводак у правінцыях Валенсія, Кастылія-Ла-Манча і Андалусія. Улады не выключаюць, што колькасць загінулых павялічыцца, паколькі ў спісах зніклых без вестак шмат людзей.
У горадзе Валенсія ў часовы морг пераўтварылі будынак суда. Судова-медыцынскія эксперты аказваюць дапамогу ў ідэнтыфікацыі ахвяр.
Выратавальная аперацыя ў пацярпелых рэгіёнах працягваецца. Ратавальнікам дапамагаюць вайскоўцы.
Улады Іспаніі напярэдадні аб'явілі трохдзённую жалобу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.