Колькі беларусаў улады пераследуюць за антываенную пазіцыю? Вось лічбы
Антываенны плакат
Праваабаронцы "Вясны" падлічылі, колькі беларусаў улады пераследуюць за антываенную пазіцыю.
Атрымалася, што на 18 кастрычніка агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1630 беларусаў і беларусак. З іх 79 асобаў асуджана паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў медыя асуджаныя не меней за 35 чалавек. Яшчэ 13 беларусаў асудзідлі за намер ваяваць на баку Украіны.
За дыверсіі на беларускай чыгунцы асуджаны 13 чалавек — агулам яны атрымалі 199,5 гадоў няволі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.