Колькі можна зарабіць на чарніцах і лісічках у нарыхтоўчых пунктах

Колькі можна зарабіць, калі здаваць ягады і грыбы?

Колькі можна зарабіць, калі здаваць ягады і грыбы? / pixabay.com

Беларускія арганізацыі спажыўкааперацыі з пачатку сезона купілі ў насельніцтва ў чатыры разы больш чарніц, чым за той жа перыяд летась, паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза, піша БелТА.

Лідзіруе Брэсцкая вобласць — там сабралі 72 т. У залежнасці ад рэгіёна і якасці ягад закупачная цана за 1 кг чарніц складае ад 3,5 да 6 рублёў.

Кілаграм лісічак можна здаць за ад 6 да 14 рублёў. Кошт таксама залежыць ад якасці і памеру грыбоў.

У Беларусі садавіна, агародніна і грыбы прымаюць 760 прыёма-нарыхтоўчых пунктаў, звыш 900 нарыхтоўшчыкаў і каля 3000 сельскіх магазінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі