“Контрсанкцыі — запрашэнне да схематозу”: Раманчук пра адказ беларускіх уладаў

“Контрсанкцыі — запрашэнне да схематозу”: Раманчук пра адказ беларускіх уладаў

Санкцыі, якія ўводзіць беларускі ўрад, — гэта здзек і запрашэнне да схематозу, лічыць беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

“Якія тавары па якой цане і па якіх схемах прымаць — усё будуць вырашаць чыноўнікі. А калі будуць ісці фуры, у адных месцах свае людзі іх будуць прапускаць, бо там будуць стаяць свае людзі, у іншых — не. А калі нехта з Бярэсця ці Гародні вырашыць таксама зрабіць свой маленькі схематоз, яго арыштуюць і скажуць: вось, глядзіце, мы супрацьстаім гэтай кантрабандзе”, — тлумачыць сваё меркаванне Раманчук.

Тыя тавары, якія патрэбныя беларускім прадпрыемствам, пад санкцыі не падпадаюць, зазначае эканаміст.

Але калі выхадзец з Еўрапейскага саюза скажа: мы не будзем прадаваць сваю прадукцыю беларускім прадпрыемствам — што зробяць МАЗ і МТЗ? Гэта значыць, прадпрыемствы, у прадукцыі якіх шмат сыравіны з Еўрасаюза?

“Гэтае пытанне дае нам магчымасць ацаніць санкцыі, якія ўводзіць беларускі ўрад. Гэта проста здзек і запрашэнне да карупцыі тых людзей, якія жывуць у Еўрасаюзе”.

На гэтых санкцыях заробяць “схематознікі”, канцэрны, дзяржаўныя прадпрыемствы і іншыя, лічыць Раманчук.

“Правіла рынку. Калі прадаўцоў абмежаваная колькасць і яны паміж сабой дамаўляюцца, трэба чакаць павышэння цэнаў, скарачэння асартыменту і збяднення людзей”.

 

Поўную размову з эканамістам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі