Кошт біткойна ўпершыню з 2021 года перавысіў 50 тысяч долараў
Гістарычны максімум біткойна быў дасягнуты ў кастрычніку 2021-га
Кошт біткойна ўпершыню з 2021 года перавысіў 50 тысяч долараў (пасля ўсё ж адбылося зніжэнне). Пра гэта сведчаць даныя біржы Binance. Дагэтуль сёлетні максімум быў дасягнуты 11 студзеня — $48,9 тысячы. Тады камісія па каштоўных паперах і біржах Злучаных Штатаў ухваліла запуск біржавых фондаў, якія інвестуюць непасрэдна ў біткойн. У далейшым ён стаў таннець.
Гістарычны максімум біткойна быў дасягнуты ў кастрычніку 2021-га, калі яго кошт перавысіў $66 тысяч.
Другая па капіталізацыі крыптавалюта — Ethereum (ETH) — у панядзелак таксама вырасла, і яе курс перавысіў адзнаку $2500.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.