Кошт бясплатнай wi-fi зоны — 500 тысяч у месяц

У музеі гісторыі Магілёва і на плошчы Славы (былая Савецкая) днямі з’явілася першая бясплатная wi-fi зона. Як паведамляла Еўрарадыё, яе адкрыў прыватны Цэнтр гарадскіх ініцыятыў. Па словах яго дырэктара Юрыя Стукалава, адкрыццё кропкі каштавала каля тысячы долараў.

Юры Стукалаў: “У месяц утрыманне кропкі каштуе 500-600 тысяч, яе ўсталяванне каштавала каля тысячы долараў”.

У далейшым Центр гарадскіх ініцыятыў плануе пашыраць бясплатныя wi-fi зоны на іншыя гарады.

МТС, Велком, Белтэлекам ды Космас-ТВ, куды звярнулася Еўрарадыё, пакуль не плануе ствараць бясплатныя wi-fi кропкі.  

У Міністэрстве сувязі Еўрарадыё паведамілі, што не займаюцца стварэннем кропак доступу з бясплатным інтэрнэтам. Але праблем для прыватнікаў не бачаць.

Супрацоўніца міністэрства: “Гэты рынак адкрыты і мы яго не рэгулюем, усім дадзена права рабіць гэтыя кропкі. Нічога адмысловага для гэтага не трэба”.

Пакуль жа зоны з бясплатным інтэрнэтам, акрамя Магілёва, ёсць у кавярнях і гасцініцах. Пры гэтым у многіх еўрапейскіх краінах бясплатны wi-fi лёгка знайсці ў цэнтрах буйных гарадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі