Кожнага шостага беспрацоўнага ў Мінску здымаюць з уліку за парушэнні
Мінскія чыноўнікі лічаць, што гэта грамадзяне, якія рэгіструюцца для ўхілення ад адказнасці, якую ўводзіць "дэкрэт аб дармаедах".
Ад пачатку 2015 года кожны шосты беспрацоўны ў Мінску быў зняты з уліку за парушэнні заканадаўства аб занятасці. Гэта такія парушэнні, як няяўка ў службу занятасці больш за тры месяцы і адмова ад дзвюх прапановаў адпаведнай працы або навучання. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміла начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч.
Чыноўніца мяркуе, што такія грамадзяне рэгіструюцца таму, што хочуць пазбегнуць адказнасці, прадугледжанай вядомым дэкрэтам "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Таму яны, кажа Кудзевіч, не наведваюць службу занятасці, не прыходзяць на перамовы аб працаўладкаванні да наймальнікаў па выдадзеных накіраваннях.
Таксама часцейшымі сталі выпадкі, калі людзі не згаджаюцца на аплатныя грамадскія работы, хоць яны абавязаныя адпрацаваць у месяц неабходную норму — 2-3 дні.
Фота — finatica.by