Кожная 5-я здзелка з расійскім бокам заключаецца з ілжывай структурай
Пра гэта 9 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў заявіў генпракурор Аляксандр Канюк.
Генеральны пракурор Аляксандр Канюк 9 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў распавядаў пра тое, як вырашаецца праблема з дэбіторскай запазычанасцю па пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію. Генпракуратура займаецца ёй на даручэнне кіраўніка дзяржавы.
Канюк: "Кожная пятая здзелка, якая заключаецца з расійскім бокам, заключаецца з ілжывай структурай, махлярскай структурай... Прадукцыя накіроўваецца, ні капейкі назад у Беларусь не ідзе. Туды едуць эмісары, у Расіі атрымліваюць прыстойныя грошы і тут паміж сабой дзеляць. Такая крымінальная схема выкарыстоўваецца".
Паводле слоў генпракурора, агульная сума дэбіторскай запазычанасці складае трыльёны беларускіх рублёў.
Фота: Fotolia