Кожны пяты беларус, які звярнуўся па амерыканскую візу, не атрымаў яе

Кожны пяты беларус, які звярнуўся па амерыканскую візу, не атрымаў яе

Сёлета ЗША адмовілі выдаць турыстычную візу 21,93% беларусаў, якія па яе звярнуліся. Адпаведную статыстыку апублікаваў Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў.

Сярод нашых суседзяў найбольш часта адмовы атрымлівалі грамадзяне Украіны (45,06%). У Латвіі без віз засталіся 18,98% тых, хто звярнуўся, у Літве — 18,67%. У Расіі адмовы атрымалі 15,19%, у Польшчы — 2,76%.

0% адмоў атрымалі грамадзяне Ліхтэнштэйна і Заходняй Сахары. Праўда, у статыстыцы не ўказваецца, колькі менавіта чалавек у гэтых краінах падавалі заяўкі на турыстычную візу ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі