Кожны трэці інтэрнэт-карыстальнік штотыдзень забывае свой пароль
Каля траціны інтэрнэт-карыстальнікаў (37%) штотыдзень забываюць свой пароль. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання амерыканскай кампаніі Intel Security. Паводле дадзеных апытання, большасць інтэрнэт-карыстальнікаў не цікавяцца спецыяльнымі праграмамі для таго, каб упарадкаваць свае паролі. Ім прыходзіцца запаўняць 27 розных палёў "лагін" ў інтэрнэце. Колькі пароляў яны запамінаюць, даследаванне не ўдакладняе.
Прадстаўнік Intel Security Брус Снэл кажа, што за апошнія некалькі гадоў колькасць акаўнтаў рэзка павялічылася. "Хацелася б, каб у іх былі 27 асобных пароляў. Гэта значная пагроза бяспецы", — адзначае ён.
Даследаванне паказала, што ў многіх інтэрнэт-карыстальнікаў выклікае раздражненне неабходнасць запамінаць лагіны і паролі, інфармуе РІА "Новости".