Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі.
Тым часам брытанскі манарх Карл III надаў каралеўскі тытул рэдкім залацістым козам, зрабіўшы камплімент адценню іх светла-русай шорсткі.
Падрабязней пра ўсё гэта, а таксама пра тое, чаму некаторым людзям проста наканавана быць беднымі, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
Тытулаваныя козы
Рэдкія залацістыя козы, вядомыя сваёй сувяззю з востравам Гернсі, атрымалі каралеўскі тытул ад брытанскага манарха Карла III. Ён будзе адносіцца да гэтай пароды хатняй жывёлы ў любым пункце свету.
— Спадзяюся, гэта павысіць інфармаванасць пра гэтую пароду, — кажа ўладальніца васьмігадовай казы Рэбека Марцін.
Вінакурня Анжаліны Джалі
Анжаліна Джалі прапанавала былому мужу Брэду Піту "пакласці канец сварцы" праз вінакурню Chateau Miraval.
Паводле адваката актрысы Пола Мэрфі, Брэд Піт патрабаваў новай дамовы пра неразгалошванне дэталяў асабістага жыцця мужа і жонкі, "каб схаваць свае правіны і абразы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.