Краб Пятровіч прадказаў перамогу Расіі над ЗША
Жыхар мінскага Цэнтра акіянаграфіі паспрабаваў вызначыць магчымых пераможцаў у сённяшніх матчах хакейнага чэмпіянату свету.
Краб Пятровіч у сённяшнім матчы Славакія — Францыя прадказвае перамогу французаў. Ён упэўнена прадказаў перамогу Чэхіі над Канадай. А вось пераможцу ў матчы Расія — ЗША ён абіраў вельмі доўга.
Вось што распавёў Еўрарадыё дырэктар мінскага Цэнтра акіянаграфіі Аляксей Азараў:
"Найдаўжэй прадказваў вынік матча Расія — ЗША. Але перамогу Расіі прадказаў. 6 хвілін абіраў. Гэта значыць, што гульня будзе вельмі напружаная".
Нагадаем, краба злавілі каля берагоў Нарвегіі, адтуль ён прайшоў доўгі шлях да Мінска праз Мурманск і Маскву. Ён пачаў прадказваць вынікі матчаў хакейнага чэмпіянату свету 8 траўня. Пакуль у яго атрымліваецца з пераменным поспехам.
Фота — БЕЛТА