Краты з дручкоў і БЧБ-сцяг: канцэптуальны арт ад беларусаў Нью-Ёрку

Краты з дручкоў і БЧБ-сцяг: канцэптуальны арт ад беларусаў Нью-Ёрку

Беларусы Нью-Ёрку сканструявалі прыгожы і канцэптуальны арт-аб'ект, прысвечаны беларускім пратэстам і нараджэнню беларускай нацыі.

"Гэтая інсталяцыя ўяўляе з сябе турэмныя краты, зробленыя з паліцэйскіх дубінак, якія заўзята выкарыстоўваліся ў першыя дні супраць мірных пратэстоўцаў. Дзясяткамі неабыякавых рук гэтыя краты былі пераўтвораная ў бел-чырвона-белы сцяг — галоўны сімвал пратэсту. Сцяг, створаны з сотняў стужак — тых самых, што носяць на запясці людзі, якія не баяцца адкрыта заявіць пра сваю пазіцыю.

Сцяг не скончаны, як не скончаная яшчэ барацьба, і чорная турэмная агароджа з дубінак ўсё яшчэ праглядае скрозь стужкі, як і непрывабны рэжым Лукашэнкі праглядае скрозь светлы і мірны характар ​​пратэсту", — апісвае яго адзін са стваральнікаў, Аляксей Дзідзік.

"Я ўклаў у стварэнне інсталяцыі свае ўласныя грошы, і не секунды не шкадую пра гэта", — дадае ён.

Перфомансы ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў апошнімі тыднямі праходзяць па ўсім свеце, ад Парыжа да Сіднэя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі