Круглянец зняў на відэа ўмовы ў раённай лякарні — і быў затрыманы
Жыхар Круглага Сяргей Ляшкевіч зняў на відэа жудасныя ўмовы ў раённай лякарні. За гэта яго затрымалі сілавікі і прымусілі зняць “пакаяльнае відэа”, паведамляюць праваабаронцы.
На пачатку студзеня Ляшкевіч апынуўся ў Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён зняў палату, у якой ляжаў: дзверы з паламанымі ручкамі, акно, з якога ўзімку дзьмула, і г.д.
Відэа трапіла на буйны ТГ-канал, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.
І неўзабаве з’явілася яшчэ адно відэа — на гэты раз на канале сілавікоў. У ім Ляшкевіч кажа, што падтрымлівае лекараў і нават абяцае аказаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню.
А вось жудасны стан раённай лякарні сілавікі абвяргаць не сталі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.