Круглянскім раёнам будзе кіраваць экс-начальнік Шклоўскай калоніі
Сяргей Ермаліцкі / gomelisp.gov.by
Новым старшынёй Круглянскага райвыканкама стаў Сяргей Ермаліцкі. Яго прызначылі 27 сакавіка з санкцыі Аляксандра Лукашэнкі.
Як высветліў сайт orsha.eu, Ермаліцкі — былы сілавік. Да 2015 года ён кіраваў Шклоўскай калоніяй, дзе ў той час сядзела шмат палітвязняў — напрыклад Мікалай Статкевіч і Зміцер Дашкевіч.
У 2015 годзе Ермаліцкага адправілі "на павышэнне" — ён стаў кіраўніком аддзела выканання пакаранняў па ўсёй Гомельскай вобласці. У верасні 2020 года яго прызначылі кіраўніком Гомельскага райвыканкама.
Журналісты мяркуюць, што з гэтай пасадай Ермаліцкі не справіўся, бо з даволі забяспечанага Гомельскага раёна яго перакінулі ў вельмі бедны Круглянскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.