"Буйны памер" па эканамічных артыкулах КК плануецца павялічыць у 4 разы

"Буйны памер" па эканамічных артыкулах КК плануецца павялічыць у 4 разы

Раніцай 17 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект закона "Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прадугледжвае сур'ёзныя змены ў Крымінальным кодэксе.

У прыватнасці, змяняецца заўвага да главы 25 КК, якая тычыцца злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. У гэтай заўвазе вызначаецца, пачынаючы з якой сумы здзелка, шкода або нажыва лічацца Крымінальным кодэксам здзейсненымі ў буйным, а з якой — у асабліва буйным памеры.

 

Дзеючая рэдакцыя КК прадугледжвае, што "буйным памерам" (здзелкай, шкодай, прыбыткам (нажывай) у буйным памеры) у артыкулах 25-й главы прызнаецца сума, у 250 базавых велічынь і большая (гэта значыць 6125 рублёў) на дзень здзяйснення злачынства. "Асабліва буйным памерам" прызнаецца сума ў тысячу і больш базавых велічынь (24500 рублёў), калi iншае не агаворана ў заўвагах да артыкулаў гэтай главы.

 

Калі новая рэдакцыя Крымінальнага кодэкса будзе прынятая ў тым выглядзе, у якім яе прапануе МУС, дык "буйны памер" павялічыцца да 1000 базавых велічынь (24500 рублёў), а "асабліва буйны памер" — да 2000 базавых (49000 рублёў). Агаворка пра тое, што заўвагі да асобных артыкулаў 25-й главы могуць вызначаць іншыя памеры (як буйны, так і асабліва буйны), захоўваецца.

 

Да главы 25 КК адносяцца артыкулы за выраб падробных грошай і акцызных марак; камерцыйны шпіянаж і разгалашэнне камерцыйнай таямніцы; легалізацыю ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам; парушэнні, звязаныя з працэдурай банкруцтва; маніпуляванне рынкам каштоўных папер і іншыя.

Таксама новая рэдакцыя заўвагi да артыкула 25 мае на ўвазе, што асобе, якая асуджаецца ўпершыню, і якая ўчыніла злачынства, што не прадстаўляе вялікай грамадскай небяспекі ці менш цяжкае злачынства супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці (за выключэннем кантрабанды, незаконнага экспарту або перадачы ў мэтах экспарту аб'ектаў экспартнага кантролю, легалізацыі ("адмывання") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі можа быць прызначанае толькі пры наяўнасці абцяжваючых абставін, прадугледжаных артыкулам 64 гэтага Кодэкса, і адсутнасці змякчальных абставінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі