Крыміналкай пагражаюць жыхарцы Магілёва за відэа з ранішняй чаргой ў паліклініцы

На запісе з паліклінікі паказваюць, што жанчына прыйшла ў 7:27.

На запісе з паліклінікі паказваюць, што жанчына прыйшла ў 7:27. / "Беларусь 4"

У сацсетку TikTok жыхарка Магілёва выклала відэа ранішняй чаргі ў рэгістратуру паліклінікі. Жанчына заявіла, што такое відовішча яна пабачыла а пятай гадзіне раніцы.

Ролік разышоўся па сацсетках, піша "Зеркало". Заўважыла яго і адміністрацыя паліклінікі. Цяпер жанчыне пагражаюць крымінальнай справай за "дыскрэдытацыю Беларусі".

У адміністрацыя паліклінікі заявілі, што дактары пачынаюць прыём у 7:30, а трапіць у паліклінку пацыенты могуць толькі з 7-й раніцы. Галоўны лекар Таццяна Кандакова кажа, што ў адміністрацыі перагледзелі запісы з камер відэаназірання. З іх стала ясна, што наведвальніца прыйшла ў паліклініку ў 7:27, а не а 5-й раніцы.

Кіраўніцтва медустановы паскардзілася ў міліцыю на "хлуслівае відэа". На думку галоўнай лекаркі, гэта паклёп не толькі на іх паліклініку, але і "на ўсе арганізацыі аховы здароўя".

Старшая памочніца пракурора па Магілёўскай вобласці Алена Шумейка заявіла, што такое відэа можна расцэньвайь як "распаўсюд заведама хлуслівых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы" Беларусі. Артыкул 361-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі) прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, чэргі ў паліклініках — з'ява для Беларусі рэальная. Як расказвала Еўрарадыё, прапагандыстка "Мінскай праўды" ў Барысаве прызнала, што людзі займаюць чаргу ў паліклініку а шостай гадзіне раніцы. І гэта было ў жніўні, да сезону прастудных захворванняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі