Крымскія казакі напалі на праваслаўных вернікаў Кіеўскага патрыярхату
Раніцай 1 чэрвеня вернікі храму ў Перавальным, што пад Сімферопалем, былі атакаваныя казацкімі фармаваннямі.
Вернікі хацелі ўвайсці ў храм на нядзельнае набажэнства, аднак мужчыны ў казацкай форме загарадзілі ім дарогу. Яны заявілі вернікам, што не пусцяць іх у царкву. Вернікі абурыліся такім стаўленнем і селі ў аўтамабілі, але з’язджаць адмовіліся. Тады казакі сталі біць ім машыны.
Святар храму айцец Іаан пачаў сварыцца з казакамі і папярэдзіў, што зараз сюды прыедуць адзінаверцы. Казакі ўспрынялі гэта як пагрозу і звярнуліся па дапамогу “самаабароны Крыму”. Праз некаторы час да храму прыбылі ўзброеныя людзі, якія заявілі, што не дапусцяць правакацыяў з боку актывістаў “Правага сектару”, паведамляе Крым.Рэаліі.