Крымскія татары патрабуюць нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі

Крымскія татары звярнуліся з заклікам за ўсіх дэмакратычных сіл, урадаў і парламентаў дзяржаў, міжнародных арганізацыяў выступіць гарантамі аднаўлення правоў крымскататарскага народу і яго свабоднага развіцця на сваёй Радзіме.



Пра гэта паведамляе прэс-служба Меджлісу крымскататарскага народу.



“Мы, удзельнікі Усекрымскага жалобнага мітынгу памяці ахвяр генацыду крымскататарскага народу — дэпартацыі 18 траўня 1944 года і дзесяцігоддзяў яго гвалтоўнага ўтрымання ў месцах выгнання… заяўляем пра неад’емнае права крымскататарскага народу на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі — у Крыму — шляхам надання Рэспубліцы Крым статуса нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі”, — гаворыцца ў рэзалюцыі мітынгу.



У якасці перашачарговых захадаў па аднаўленні правоў крымскататарскага народу аўтары дакумента патрабуюць аднаўлення гістарычных назваў, якія былі змененыя ў выніку дэпартацыі татараў і прыняцця законаў, якія гарантуюць эфектыўнае прадстаўніцтва крымскіх татар у органах заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Крым.
Апроч таго, крымскія татары выступаюць за прызнанне агульнанацыянальнага з’езду крымскататарскага народу — Курултая і органаў нацыянальнага самакіравання, якія ён фармуе — Меджлісу.



У рэзалюцыі таксама патрабуюць неадкладнага спынення дыскрымінацыі і рэпрэсій у дачыненні да крымскіх татар па палітычных, нацыянальных і рэлігійных матываў, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі