Крыніца ў кіраўніцтве БАТЭ: "Аланія" часткова не разлічылася за Брэсана

І, нібыта, кіраўніцтва беларускага клуба зрабіла расіянам "апошняе папярэджанне — да 9 жніўня", інфармуе "Прессбол".


Аднак, як даведалася Еўрарадыё ад крыніцы ў кіраўніцтве ФК БАТЭ, "Аланія" за трансфер беларускага бразільца Брэсана "разлічылася напалову". Тэрмін разліку, дарэчы, з улікам адтэрміноўкі, закончыўся ў чэрвені. Менавіта тады кіраўніцтва БАТЭ і звярнулася "ў адпаведныя інстанцыі з прэтэнзіямі да "Аланіі". Таму ніякіх тэрмінаў "да 9 жніўня" не ўстанаўлівалася.


Нагадаем, 24-гадовы паўабаронца БАТЭ і нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Рэнан Брэсан заключыў кантракт з "Аланіяй" у канцы 2012 года. Кантракт быў падпісаны на 3,5 года.
 

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі