Крыніцай АЧС у Бранскай вобласці Расіі назвалі Беларусь
Нібыта, вяскоўцы купляюць маладых парсючкоў у прадаўцоў з Беларусі.
Супрацоўнікі ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай вобласці заявілі, што афрыканскую чуму свіней у рэгіён занеслі з Беларусі. Па іх звестках, якія перадае rostovprodukt.ru, вяскоўцы купляюць маладых парсючкоў у прадаўцоў з Беларусі і такім чынам пераносяць АЧС.
За апошнія месяцы на Браншчыне зафіксаваныя чатыры ўспышкі свіной чумы, ад пачатку лета — 6 выпадкаў. Усе яны адбыліся на тэрыторыі прыватных падворкаў.
Паведамляецца, што два апошнія выпадкі адбыліся ў Суражскім раёне. У адным з іх захварэў парсюк, які меў беларускую маркіроўку, у другім — жывёла куплялася з аўтамабіля з беларускімі нумарамі.
Фота: dzr.by