Крышціяну Раналду ўзначаліў спіс найбагацейшых спартоўцаў 2024 года

Крышціяну Раналду

Крышціяну Раналду / Reuters

Крышціяну Раналду, вядомы сваімі рэкордамі, узначаліў спіс найбагацейшых спартоўцаў 2024 года, складзены Sportico. За мінулы год 40-гадовы партугальскі футбаліст зарабіў 260 мільёнаў долараў.

На другім месцы ў рэйтынгу баскетбаліст "Голдэн Стэйт Уорыярз" Стэфен Кары — амаль 154 млн долараў. На трэцім — брытанскі баксёр-прафесіянал Тайсан Ф'юры — $147 млн.

У спісе 100 спартоўцаў, якія прадстаўляюць восем відаў спорту і 27 краін. Беларусаў сярод іх няма, але ёсць украінец.

У 2024 годзе агульны даход згаданых спартоўцаў склаў 6,2 мільярда долараў, у тым ліку $4,8 млрд у выглядзе заработнай платы і прызавых (астатнія грошы — спонсарская падтрымка). У топ-100 няма жанчын. Яны ёсць у другой сотні.

Крышціяну Раналду ўзначаліў спіс найбагацейшых спартоўцаў 2024 года
x.com/Sportico
Крышціяну Раналду ўзначаліў спіс найбагацейшых спартоўцаў 2024 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.