Ксенія Авімава: Яны пыталіся, навошта я гэта зрабіла
Сёння фотакарэспандэнта Ксенію Авімаву дапыталі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Следчых цікавіла, дзе яна была ўвечары 19 снежня, што рабіла і што бачыла.
Авімава мяркуе, што нагодай для допыту паслужылі яе матэрыялы і фотаздымкі ў асабістым блогу ў Жывым Журнале. "Яны пыталіся, навошта я гэта зрабіла", — сказала Авімава.
У міліцыі яна паведаміла, што асвятляла падзелі 19 снежня па заданні рэдакцыі БелаПАН.