Ксяндза, абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве", судзяць у Мінскім абласным судзе

Ксёндз Генрых Акалатовіч

Ксёндз Генрых Акалатовіч / ctv.by

25 лістапада ў Мінскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы ксяндза Генрыха Акалатовіча, якога вінавацяць у "здрадзе дзяржаве". Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", суд будзе закрытым.

Акалатовічу 64 гады. Ён пробашч касцёла святога Язэпа ў Валожыне. Ксяндза затрымалі ў лістападзе 2023 года. Паводле звестак праваабаронцаў, яго вінавацяць у перадачы сакрэтнай інфармацыі, праз што дзяржаве была нанесеная шкода на суму каля 1 мільёна еўра. Паведамляецца, што сам ксёндз віну не прызнаў. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней святар перанёс інфаркт, у яго дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, незадоўга да затрымання правялі аперацыю на страўніку. Цяпер яго трымаюць у СІЗА КДБ, звестак пра стан яго здароўя няма.

Праваабаронцы прызналі Генрыха Акалатовіча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі