Ксяндза з Навагрудка перадумалі забіраць у беларускую армію

Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by
Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by

У аўторак стала вядома, што ксяндза з Навагрудка перадумалі забіраць у беларускую армію. Навіна пра тое, што Дзмітрый Малец падлягае прызыву, з'явілася напярэдадні. Меркавалася, што святар, якому 18 чэрвеня споўніцца 27 гадоў, будзе служыць у транспартных войсках. У касцёле ў Навагрудку нават прайшла з гэтай нагоды развітальная імша.

Малец нарадзіўся ў Лідзе ў 1996-м, скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Служыць не толькі ў Навагрудку, але і абслугоўвае вернікаў з вёскі Любча. 

Магчыма ў сітуацыі з ксяндзом Дзмітрыем Мальцом дапамог розгалас у СМІ.

Заканадаўча святары ў Беларусі не вызваленыя ад прызыву ў войска. Аднак раней біскупы рыхтавалі спецыяльны ліст у дзяржаўныя органы, і маладыя сьвятары атрымлівалі адтэрміноўку. Магчыма, сітуацыя змянілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі