Кубак Беларусі: “Віцебск” абыграў “Партызан”
27 ліпеня ў Мінску прайшоў апошні матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе.
“Партызан” з другой лігі саступіў “Віцебску”, які гуляе за дывізіён рангам вышэйшы — 1:3. Такім чынам “Віцебск”, які ў сваёй першай лізе цяпер займае 5-е месца, выходзіць у 1/8 фінала.
Нагадаем усе каманды, якія прайшлі гэты кваліфікацыйны раўнд: “Слуцк”, “Гомель”, “Зорка-БДУ” (Д2), “Гарадзея” (Д2), “Гомельчыгунтранс” (Д2), брэсцкае “Дынама”, “Белшына”, “Іслач” (Д2), “Нафтан”, “Дняпро”.
На этапе 1/8 фіналу ў барацьбу за ганаровы трафей уключацца БАТЭ, “Шахцёр”, мінскае “Дынама” і “Нёман”.