Куль-Сяльверстава: жыве наша Беларусь, як мы сабе яе ўяўляем — гэта мая ідэя
9 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава.
Нам усім неабходна працаваць не на нейкую абстрактную “ідэю нацыі”, а на будучыню беларускай нацыі, будучыню беларускага народа і беларускай культуры. На тое, каб у нас была наша “беларуская будучыня”, перакананая Святлана Куль-Сяльверстава.
Пра тое, чаму больш важная не “беларуская ідэя”, а “беларуская будучыня” і чым яны адрозніваюцца, пра гісторыю і ўменне глядзець наперад мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Куль-Сяльверставай.
Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.