Культавы мінскі бар "Лондан" закрываецца на "касметычны" рамонт і перазапуск

Культавы мінскі бар "Лондан" закрываецца на "касметычны" рамонт і перазапуск

Культавы мінскі бар "Лондан" на гэтым тыдні кліча сваіх адэптаў развітацца. Установу чакаюць рамонт і перазапуск. Яго ўладальнік Аляксандр Астрашэўскі лічыць, што "Лондан" крыху састарэў, "адстаўшы" ад кававых рэвалюцыяў, які адбываюцца ў Мінску.

"Мы даўно хацелі зрабіць рамонт, — распавядае Астрашэўскі ў каментары TUT.by. — У Мінску было тры хвалі "кававай рэвалюцыі". Першая — калі каву варылі па-ўсходняму. Другая — калі з'явіліся кава-машыны. І трэцяя — калі з'явіліся "альтэрнатыўшчыкі". Дык вось, "Лондан" быў цікавы ў першую і ў другую рэвалюцыю".

Культавы мінскі бар "Лондан" закрываецца на "касметычны" рамонт і перазапуск
Скрыншот з інстаграма бара "Лондан".

Што яшчэ чакае тых, каму падабаецца "Лондан":

— касметычны рамонт;
— супрацоўніцтва з камандай бара El Pushka;
— у далёкай перспектыве — пашырэнне кафэ за кошт сутарэнняў на 150 "квадратаў", якія знаходзяцца пад ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі