КультПраСвет-форум у “Корпусе”: што, навошта і як
У пятніцу 13-га ў студыю Еўрарадыё завіталі прадзюсар Аляксандр Багданаў і эколаг Арцём Быстрык. Культурны цэнтр "Корпус" сумесна з эколагамі ладзіць КультПраСвет-форум, дзе збіраецца расказаць і паказаць на справе, як могуць працаваць розныя альтэрнатыўныя крыніцы току, святла і цяпла, як яны могуць выкарыстоўвацца па сваім прамым і не вельмі прызначэнні.