“Купалаўцы” прадставяць беларускамоўную версію рамана “1984”

“Купалаўцы” прадставяць беларускамоўную версію рамана “1984”

“Купалаўцы” прадставяць на YouTube першую версію рамана Джорджа Оруэла “1984” на беларускай мове ў аўдыёфармаце. Гэта трылогія, таму ісці яна будзе тры вечары — 19, 20 і 21 снежня. 

“У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця. 

Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае “не”, — распавёў Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года вялікая частка трупы Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы падтрымала пратэсты і выступіла супраць гвалту. Яны сышлі ўслед за дырэктарам тэатра Паўлам Латушкам, але працягнулі працаваць. За год выпусцілі некалькі відэапастановак. Яны апублікаваныя на іх YouTube-канале. Тут жа 13 студзеня — пад стары Новы год — можна будзе ўбачыць і прэм'еру іх новага спектакля — "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі" па аднайменнаму раману Сяргея Пясецкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі