Кур'ера Menu.by за форму аштрафавалі на паўтара месячнага заробку

Кур'ера Menu.by за форму аштрафавалі на паўтара месячнага заробку

Суд аштрафаваў кур'ера Menu.by Аляксандра на 1740 рублёў (60 базавых велічыняў). Гэта паўтара месячнага заробку хлопца.

Кур'ера ў фірмовай чырвонай камізэльцы затрымалі каля плошчы Бангалор у Мінску 27 сакавіка. Ён ішоў з ежай, каб даставіць заказ. Аднак міліцыянты напісалі ў пратаколе, што хлопец удзельнічаў у мітынгу. Верагодна, так яны зрэагавалі на колер яго працоўнай вопраткі.

Таксама сёння стаў вядомы прысуд за фота затрымання кур'ера Menu.by. Андрэю Гарнашэвічу прысудзілі 15 сутак. Суддзя Наталля Бугук прызнала фотаздымак пікетаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі