Курс біткойна перавысіў 90 тысяч долараў
Біткойн, ілюстрацыйнае фота
13 лістапада біткойн перасягнуў на таргах адзнаку ў 90 тысяч долараў і паставіў новы гістарычны рэкорд.
Курс галоўнай крыптавалюты імкліва расце з 5 лістапада, калі Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.
На 17:40 паводле мінскага часу біткойн на таргах быў на ўзроўні 90,9 тысячы долараў, а да 18:00 наблізіўся да адзнакі 92 тысячы долараў, адзначае Office Life.
За апошні тыдзень курс крыптавалюты вырас на 22%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.