Курсы долара і еўра не змяніліся, курс расійскага рубля вырас
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс еўра застаўся ранейшым — 11900 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 270,5 да 271 беларускага рубля. Таргі па долары не праводзіліся з-за святочнага дня ў ЗША, яго курс — 8990.
Нагадаем, у пятніцу, 30 жніўня, курс долара таксама не змяняўся і складаў 8990 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 11900, курс расійскага рубля таксама знізіўся — ад 271 да 270,5 беларускага рубля.
У чацвер, 29 жніўня, курс долара вырас на 30 рублёў і складаў 8990 рублёў (гэта новы рэкорд), курс еўра знізіўся на 60 да 11920 рублёў, а курс расійскага рубля вырас з 270 да 271 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net