Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў выраслі
У сераду, 1 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае расці — з 1,8859 да 1,8955 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 1,9973 да 1,9979. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2472 беларускага рубля (у аўторак — 3,2543).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 28 лютага, курс долара вырас — з 1,8818 да 1,8859 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 1,9893 да 1,9973.