Квіткі на гомельскі канцэрт BRUTTO паступілі ў продаж

Квіткі на гомельскі канцэрт BRUTTO паступілі ў продаж

Квіткі на гомельскі канцэрт панк-гурта BRUTTO паступілі ў продаж. Як паведамляе арганізатар імпрэзы, канцэртнае агенцтва “All stars”, кошт квіткоў будзе вагацца ад 32 да 75 новых рублёў. 32-64 рублі каштуюць квіткі ў сектары, 57 рублёў — на танцпол, 75 рублёў — у фанзону.

Арганізатары абяцаюць “шоў на еўрапейскім узроўні”.

Канцэрт BRUTTO запланаваны на 29 кастрычніка і павінен прайсці ў гомельскім Лядовым палацы. Агенцтва “All stars” атрымала гаснтрольнае пасведчанне на правядзенне імпрэзы. Гэта будзе першы ў Беларусі канцэрт гурта за ўсю двухгадовую гісторыю яго існавання.

З 2011 года лідар калектыву Сяргей Міхалок трапіў у “чорны спіс” беларускіх музыкаў да палітычныя перакананні — ён крытыкаваў улады пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года. На той момант Міхалок быў франтмэнам гурта “Ляпіс Трубяцкой”. У 2014 годзе гурт распаўся на два калектывы — BRUTTO і Trubetskoy. Менавіта калектыў Міхалка мае праблемы з правядзеннем канцэртаў у Беларусі.

Brutto актыўна гастралюе па гарадах Украіны і Еўропы, а ў кастрычніку адправіцца ў першы тур па ЗША і Канадзе. У Гомелі адбудзецца канцэрт пад назвай “Родны край”, у праграму якога ўвойдуць трэкі з альбомаў “Родны край” і “Underdog”, а таксама любімыя прыхільнікамі песні “ляпісаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі