Квіткі на “Мумий Тролль” знайші ўладальніка!
Учора завяршыўся конкурс "Выйграй 2 квіткі на “Мумий Тролль”. Квіткі атрымала мінчанка Вераніка, якая трапіла ў фінал конкурса яшчэ ў мінулую пятніцу. Яна першая правільна ўгадала, што ў 20:10 ў жывым эфіры Еўрарадыё прагучаў урывак з песні “Банды” (альбом “Амба”).
Адгадаць песню было не так проста. Іншы фіналіст Воля, якая даслала свой нумар тэлефона першай і актыўна ўдзельнічала ў конкурсе цягам ўсіх пяці дзён, памылілася з назвай. Пасля чаго нашы дыджэі Дзяніс Дзюба і Лена Сідоза патэлефанавалі Вераніцы.
Такім чынам, сёння ў 19:00 Вераніка сустрэне сапраўднага Іллю Лагуценку і распавядзе пра гэта ў нашым вечаровым шоў Live Connection.
Нагадаем, што 24 лістапада ў Палацы Спорту “Мумий Тролль” прэзентуе свой новы альбом “Редкие земли”.
Умовы конкурсу глядзіце тут.
А 25 лістапада ў 20:10 разыгрываем 2 квіткі на канцэрт Yellow Brick Road.
Сустрэнемся на хвалях Еўрарадыё!