"Мумий Тролль" распавядзе пра "рэдкія землі"

Гурт "Мумий Тролль" рыхтуе прэзентацыю свайго дзявятага студыйнага альбома "Редкие земли".  Кружэлка аб'яднае песні і інструментальныя кампазіцыі, якія былі напісаны ў розныя часы на працягу апошніх дзесяці гадоў і ніколі не выдаваліся.

"Гэты альбом вельмі добра характарызуе наш гурт – тое чым мы займаліся, калі вы думалі, што мы нічым не займаемся, а мы насамрэч спрабавалі, шукалі і даследавалі, – кажа Ілля Лагуценка. – Я адмыслова рабіў так, каб не ўсе напісаныя намі песні выходзілі неадкладна: бывае, неабходны час, каб прааналізаваць зробленае, каб потым нам самім было зразумела, якімі мы былі насамрэч. Гэты альбом – гэта храналогія, вызначаная падзеямі, сітуацыямі і ўспамінамі, разважаннямі і эксперыментамі".

Па словах Іллі, альбом "Редкие земли" можна расцэньваць як прысвячэнне яго ўлюбёнаму пісьменніку Васілю Аксёнаву.

Дыск будзе выдадзены ў стандартным і пашыраным варыянтах. Бонусам да апошняга стане DVD з двума відэакліпамі (на песні "Смог" і "Иди, Я Буду"), запісамі канцэртных выступаў і фотагалерэяй.

Канцэртная прэзентацыя "Рэдкіх земляў" адбудзецца ў Маскве 30 красавіка.

Трэк-ліст альбома:

1. Война Человечков
2. Смог
3. Вечер
4. Другие Места
5. Масло
6. Лучи
7. Девочкодруг
8. Шамора
9. Иди, Я Буду
10. Нет Нет Нет
11. Наркотикам – Нет! (КАЧ)
12. Саундтрек
13. На Перекрестках Судьбы (Стань Человеком)
14. С Новым Годом, Крошка!

Фота: mymusic.rpod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі