"Мумий Тролль" пакідае сцэну

Снежаньскія гастролі стануць апошнімі ў гісторыі гурта "Мумий Тролль". Пра гэта паведамляецца на сайце каманды ў лісце, напісаным лідарам гурта Ільём Лагуценкам.


"Канцэртамі ў снежні мы заканчваем 16-гадовую гісторыю гастроляў "Мумий Тролля", які вы ўжо так добра ведаеце. Калі табе спаўняецца 16 гадоў, ты заканчваеш школу, надыходзіць час атрымоўваць пашпарт і думаць пра паступленне ў ВНУ. Я ўпэўнены, што маё плаванне па музычных акіянах яшчэ не заканчваецца. Аднак, відаць, на іншым караблі. Ну, і час вяртацца ў порт прыпіскі", — піша Лагуценка.


Нядаўна "Мумий Тролль" адзначылі 30-годдзе. За гэты час музыкі паспелі праславіць родны Уладзівасток, арганізаваць на радзіме рок-фэст V-ROX, сыграць у кратары вулкана на Камчатцы, арганізаваць сваю сацыяльную сетку для музыкаў-пачаткоўцаў і здзейсніць кругасветную вандроўку на ледаколе "Сядоў", падчас якой была напісаная 12 пласцінка гурта "SOS матросу".

Паводле: www.novayagazeta.ru

Фота: www.thebestcity.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі