"Мумий Тролль" прывязе ў Мінск "Редкие земли"
"Мумий Тролль" наведае Мінск у межах гастрольнага тура "Редкие земли". Выступ расійскага гурта адбудзецца 24 лістапада ў сталічным Палацы
Спорту. Тур прысвечаны выхаду новага альбома калектыву, але паводле слоў
аднаго з арганізатараў мерапрыемства Антона Сасноўскага, асновай
выступу ўсё ж стануць старыя хіты.
Антон Сасноўскі: "Гурт едзе з новай праграмай "Редкие земли", так жа называецца і альбом, які яны прэзентуюць. Канцэрт будзе доўжыцца прыкладна дзве гадзіны, а складацца будзе з усіх улюбёных хітоў і часткова з песень з новага альбома".
Варта адзначыць, што тур "Редкие Земли" стане самым маштабным падарожжам "Мумий Тролля". Пачаўся ён у чэрвені 2010 года, а скончыцца ў сакавіку 2011-га. Днямі музыкі вярнуліся з амерыканскага кантыненту, дзе адыгралі каля 25 канцэртаў у гарадах ЗША і Канады. Дарэчы, мінскі выступ будзе адрознівацца ад большасці іншых выступаў тура, бо канцэрт будзе суправаджацца светлавым шоў.
Антон Сасноўскі: "Будзе светлавое шоў, якое выкарыстоўваецца гуртом на вялікіх пляцоўках. З усяго тура, які ў іх вялікі па геаграфіі, гэты канцэрт будзе адпавядаць двум буйным канцэртам у Піцеры і Маскве. Усе светлавыя патрабаванні будуць выкананыя, то бок гэта канцэрт не клубнага фармату".
Нагадаем, што альбом "Редкие Земли" выйшаў 16 красавіка 2010 года. Складаецца ён з песень, якія былі запісаныя музыкамі ў розны час за апошнія 10 гадоў, але яшчэ ніколі не выдаваліся. Бонусам да альбома сталі кліпы на песні "Смог" і "Иди, я буду", а таксама здымкі праграмы "НАШЕго радио" "Воздух".
Квіткі на мінскі выступ "Мумий Тролля" каштуюць ад 50 да 150 тысяч беларускіх рублёў.
Інфармацыя, браніраванне, пакупка і дастаўка:
тэл/факс 280-34-39
Velсom (029) 196 00 09
Фота: events.germany.ru