Латушка: адкрыты ліст супраць Лукашэнкі падтрымалі 1090 чыноўнікаў

Латушка: адкрыты ліст супраць Лукашэнкі падтрымалі 1090 чыноўнікаў

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Дождь" распавёў, што адкрыты ліст супраць Лукашэнкі падтрымалі 1090 беларускіх чыноўнікаў. Ліст з подпісамі плануюць апублікаваць напачатку красавіка — пасля таго, як пад ім збярэцца 5 тысяч подпісаў.

— Вядома, гэта рызыкі для чыноўнікаў. Я не ведаю, збярэм мы гэтыя пяць тысяч подпісаў ці не. Вельмі многія заяўляюць пра гатовасць падпісаць ліст не ў адкрытую, далучыцца да яго. Але гэта таксама адзін з інструментаў дыялогу з чыноўнікамі. Яны дасылаюць свае пасведчанні, мы іх верыфікуем.

У лісце дзяржаўныя службоўцы заяўляюць пра парушэнне базавых прынцыпаў сваёй працы, замацаваных у Канстытуцыі. Яны патрабуюць спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў сілавых структур, прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі