Латвія ратыфікуе дамову аб памежным руху з Беларуссю на працягу месяца
29 верасня Камісія па замежных справах латвійскага парламента ўхваліла ў першым чытанні праект Дамовы паміж Беларуссю і Латвіяй аб памежным бязвізавым руху ("Пагадненне аб спрашчэнні перамяшчэнняў паміж жыхарамі памежнай зоны").
Прэс-служба Камісіі па замежных справах: "У наступны чацвер праект пройдзе першае чытанне ў Саэйме. Праз пэўны час мусіць адбыцца другое чытанне".
У любым выпадку, працэдура зойме не болей за месяц, дадалі ў прэс-службе. Пасля Дамову мусіць падпісаць латвійскі прэзідэнт.
Тым часам у беларускі парламент праект яшчэ не паступіў. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.
Нагадаем, Дамову аб памежным руху падпісалі 23 жніўня ў Рызе міністр замежных справў Беларусі Сяргей Мартынаў і яго латвійскі калега Айвіс Роніс.
На восеньскай сесіі беларуская Палата прадстаўнікоў разгледзіць падобную дамову з Польшчай – польскім бокам яна ўжо ратыфікавана. Дамова з Літвой пагэтуль не падпісана.