Латвійскія памежнікі: Беларусь прапанавала мігрантам агнявую зброю
Але мігранты адмовіліся ўжываць зброю, кажуць у Латвіі / AFP
Латвійскія памежнікі паведамляюць пра выпадкі, калі беларускія ўлады прапанавалі агнявую зброю нерэгулярным мігрантам, піша выданне LSM са спасылкай на інтэрв'ю начальніка Дзяржаўнай памежнай службы краіны Гунціса Пуятса для LETA.
Пуятс заяўляе, што беларускі бок таксама інструктаваў мігрантаў, як супрацьстаяць латвійскім памежнікам, калі тыя не дазволяць ім перасекчы мяжу.
Але мігранты адмовіліся ўжываць зброю, і дагэтуль інцыдэнтаў з ужываннем агнявой зброі супраць латвійскіх памежнікаў не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.