Лаўроў паведаміў умовы, пры якіх у Беларусі можа з'явіцца расійская база

Лаўроў паведаміў умовы, пры якіх у Беларусі можа з'явіцца расійская база

Стварэнне расійскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі без згоды яе кіраўніцтва немагчымае. Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў

Расійскі дыпламат паведаміў, што апошнім часам пытанне аб расійскай авіябазе ў Беларусі не здымалася. "Мы прынялі да ведама рашэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які абсалютна ў рамках сваіх паўнамоцтваў, сваёй кампетэнцыі гэтае рашэнне прыняў, мы да яго ставімся з поўнай павагай. А пра нейкую прысутнасць расійскіх войскаў па-за межамі згоды беларускага кіраўніцтва, я думаю, ніхто і не падумвае", — цытуе БЕЛТА тлумачэнне Лаўрова.

Таксама расійскі міністр чарговы раз падкрэсліў, што ваенныя вучэнні, якія рэгулярна праводзяцца ў Беларусі з удзелам расійскіх вайскоўцаў, з'яўляюцца вынікам узгодненых рашэнняў кіраўнікоў Беларусі і Расіі. 

Раней расійскае кіраўніцтва ставіла перад беларускімі ўладамі пытанне пра стварэнне расійскай вайсковай авіябазы. Супраць гэтага выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Пазней прадстаўнікі апазіцыі і грамадскасці выказвалі апасенне, што расійскія войскі, якія прыедуць сёлета на вучэнні, могуць застацца ў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі